Open Map
Close Map
N
Projections and Nav Modes
  • Normal View
  • Fisheye View
  • Architectural View
  • Stereographic View
  • Little Planet View
  • Panini View
Click and Drag / QTVR mode
Поделитесь этой панорамой
For Non-Commercial Use Only
This panorama can be embedded into a non-commercial site at no charge. Подробнее
Do you agree to the Terms & Conditions?
For commercial use, связаться с нами
Embed this Panorama
ШиринаВысота
For Non-Commercial Use Only
For commercial use, связаться с нами
LICENSE MODAL

Likes

Деревенский дворик в Токаришках
Belarus

Вёска ў Эйгердаўскім сельсавеце. У XVII ст. маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690 г. уласнасць Казіміра Ладзята, стражніка смаленскага, 5 дымоў. У пачатку XVIII ст. належаў К.Паклеўскаму, затым М.Дакурну, ашмянскаму будаўнічаму, 3 дымы (1735). Вёска і маёнтак у Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. вёска, 87 рэвізскіх душ, адносілася да маёнтка Такарышкі памешчыка Радкевіча. З'яўлялася цэнтрам Такарышкаўскага сельскага таварыства. У красавіку 1861 г. тут адбыліся сялянскія антыпрыгонныя выступленні. Паводле перапісу 1897 г., 44 двары, 330 жыхароў. У 1899 г. адкрыта школа граматы. У 1909 г. 48 двароў, 319 жыхароў. У 1905 г. у маёнтку 48 жыхароў, 642 дзесяціны зямлі. Працаваў бровар (да 1915 г.). У час 1-й сусветнай вайны побач з вёскай праходзіла лінія фронту. У 1921 — 1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 53 двары, 244 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска (92 двары, 347 жыхароў) цэнтр сельсавета Юрацішкаўскага раёна. Дзейнічала пачатковая школа. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г. арганізаваны калгас імя А.Пушкіна. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1960—1965 гг. у Даўгердзішкаўскім сельскім, затым Юрацішкаўскім пасялковым Саветах. 3 13.1.1965 г. з'яўлялася цэнтрам Такарышкаўскага сельсавета. 3 15.7.1985 г. у Эйгердаўскім сельсавеце. У 1970 г. 272 жыхары. Цэнтр калгаса «Прагрэс». Клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сузязі, магазін. У 1999 г. 62 двары, 154 жыхары. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. Помнік на магіле партызан і савецкага воіна.

Copyright: Walper
Type: Spherical
Resolution: 10000x5000
Taken: 08/06/2012
Загружена: 02/01/2013
Published: 02/01/2013
Просмотров:

...


Tags: belarus; tokarishki; Токаришки; tokarzyszki; village; Белорусская деревня
More About Belarus


It looks like you’re creating an order.
If you have any questions before you checkout, just let us know at info@360cities.net and we’ll get right back to you.